• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская здзяйсняе візіт у Партугалію

    06 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Лісабоне. Учора яна правяла працоўныя сустрэчы з прэм'ер-міністрам Антоніў Кошта, міністрам замежных спраў Аўгушту Сантуш Сілвам і іншымі палітыкамі Партугаліі.

    На сустрэчах абраная лідарка Беларусі:

    – падзякавала Партугаліі за падтрымку – з пачатку жніўня Асамблея Рэспублікі прыняла тры рэзалюцыі ў падтрымку дэмакратычнага руху Беларусі;

    – абмеркавала палітвязняў, пераслед праваабаронцаў і супрацоўнікаў «Вясны», новыя крымінальныя справы і атаку на незалежныя СМІ;

    – заклікала Партугалію як цяперашняга прэзідэнта Еўрасаюза зрабіць вырашэнне крызісу ў Беларусі прыярытэтам. Для гэтага новыя выбары павінны прайсці восенню 2021 у Беларусі;

    – прапанавала правесці наступны Еўрапейскі савет па міжнародных адносінах, які пройдзе 22 сакавіка, з прадстаўнікамі дэмакратычнага руху Беларусі;

    – падкрэсліла важнасць ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі і ціску на яго. Размова на сустрэчах ішла пра санкцыі — як зрабіць іх больш эфектыўнымі і адчувальнымі для рэжыму;

    – абмеркавала стварэнне спецыяльнай місіі Еўрапейскага Парламенту для вырашэння беларускага крызісу;

    – казала пра дэталі Усёабдымнага плана дапамогі Беларусі, а таксама канкрэтнай дапамогі незалежным медыя, працоўным, юрыстам, а таксама прадстаўнікам рэлігійных супольнасцяў, якія пацярпелі ад рэжыму;

    Беларусь ва Усходнім партнёрстве павінна быць прадстаўленая дэмакратычным рухам і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.  Гэта датычыцца і Саміту, і эканамічных праграм УП.

    Для Партугаліі дэмакратыя і правы чалавека — важныя каштоўнасці, паколькі гэтая краіна больш за 40 гадоў жыла пры дыктатуры Салазара. Прэм'ер-міністр падкрэсліў важнасць мірнага пераходу ад рэжыму Лукашэнкі да дэмакратыі, а таксама падтрымкі для правядзення новых выбараў.

    На сустрэчы з Сержыў Соўза Пінту, прэзідэнтам Камітэта па замежных справах і партугальскім суполкам, Святлана Ціханоўская абмеркавала стварэнне рабочай групы ў партугальскім парламенце для дапамогі Беларусі: ментарства над палітвязнямі і падтрымка грамадзянскай супольнасці.


    Фото: @antoniocostapm

    Фото: Luís Filipe Catarino
    Апошнія навіны