16 снежня a 17 гадзіне па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеву, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўная дыскусія з сінхронным перакладам па тэме «Планы беларускіх дэмакратычных сілаў на наступны год».
Асноўны выступ:
- Святлана Ціханоўская, лідэрка дэмакратычнай Беларусі.
Прамоўцы:
- Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай.
- Таццяна Марыніч, прадстаўніца Каардынацыйнага савета па бізнесе і інавацыях, заснавальніца і генеральная дырэктарка IMAGURU Startup Hub.
- Уладзімір Астапенка, адказны за шматбаковую дыпламатыю, Народнае Антыкрызіснае Упраўленне.
- Іван Краўцоў, выканаўчы менеджэр штаба Віктара Бабарыкі.
Падчас дыскусіі абмяркуюць:
– Якія перспектывы і выклікі ставіць перад дэмакратычнымі палітычнымі сіламі новы 2022 год?
– Якія планы па працы ўнутры Беларусі і на міжнароднай арэне?
– Што могуць зрабіць міжнародныя партнёры для далейшай падтрымкі беларусаў у іх барацьбе за дэмакратыю?
Дыскусія адбудзецца ў aнлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел і задаць пытанні прамоўцам, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.