Што вы можаце напісаць у @dvory_OST_bot:
– якія рэсурсы вам неабходныя і ў чым вы маеце патрэбу для рэалізацыі сваіх ідэй;
– падзяліцца вынікамі працы вашай супольнасці – дзякуючы гэтаму мы разумеем актуальную сітуацыю па актыўнасці ў краіне;
– аргументаваныя прапановы па працы Офіса, дапаўненні і паляпшэнні.
Нагадаем, што для сувязі з Офісам таксама ёсць бот @AskOffice_Bot – ён падыходзіць для тых выпадкаў, калі вы хочаце напісаць асабіста ад сябе.
Абодва боты не збіраюць асабістую інфармацыю пра вас, не патрабуюць імя, адрас, нумар тэлефона і любую іншую падобную інфармацыю. Кожны зварот ананімны і бяспечны.