Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўбеларусаў
- Макс Корж выпусціў трэк пра вайну ва Украіне пад назвай «Свой дом».
- Беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды ад ГУР Мінабароны Украіны.
- Фонд BYSOL правёў прамежкавыя вынікі дапамогі ўкраінцам за 100 дзён вайны.
- Беларусы Вялікабрытаніі перадалі палку Каліноўскага аўтамабіль (на фота).
#непадпарадкаванне
- Партызаны Касцюкоўкі правялі антываенны пікет.
- Мінчукі Чыжоўкі падтрымалі палітвязня Вячаслава Малейчука, якому далі 22 гады калоніі за нібыта падрыхтоўку «тэракта» ў Чыжоўцы.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 3 чэрвеня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 4 чэрвеня: прадастаўленне Расіі тэрыторыі Беларусі для ўварвання ва Украіну прымусілі сур'ёзна ўсумніцца і ў самастойнасці Лукашэнкі, але прапагандысты спрабуюць даказваць адваротнае.
#інфармацыйныфронт
- Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі працягвае збіраць інфармацыю пра катаванні ў Беларусі ў жніўні 2020 года. Камітэт сабраў храналогію падзеяў на аснове інтэрв'ю пацярпелых.
- Выйшаў новы выпуск «Честной газеты»: у ім ёсць гісторыі палітвязняў і цытуюцца тыя лісты, якія дайшлі на волю, расказваецца пра прапаганду і перспектывы Расіі. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат.
#BelarusWithUkraine