Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс заявіў, што Латвія падтрымлівае імкненне беларусаў стаць часткай еўрапейскага і дэмакратычнага свету. Латвія працягне ўводзіць санкцыі супраць рэжыму і не перастане падтрымліваць беларусаў.
- Фонд BYSOL з пачатку вайны сабраў 500 тысяч еўра для Украіны, закупіў і адправіў у зону баявых дзеянняў больш за 20 адзінак тэхнікі, арганізоўвае дастаўку гуманітарных грузаў і стварыў службу псіхалагічнай падтрымкі жанчын @bysol_women.
- Беларусы дапамагаюць украінцам ратаваць унікальныя архівы этнаграфічных запісаў музыкі ў Львове.
- Беларусы Быдгашча падтрымалі полк Каліноўскага.
- Святлана Ціханоўская і яе каманда разам з BYPOL і BYSOL правялі двухдзённую працоўную сустрэчу з актывістамі дваровых суполак.
- Беларускі кікбаксёр Іван Ганін выставіў срэбны медаль чэмпіянату свету-2017 на дабрачынны аўкцыён. Сродкі ад продажу медаля пойдуць на дапамогу Украіне.
- Прайшоў антываенны стрым Анатоля Лябедзькі, у якім прынялі ўдзел каардынатарка ініцыятывы «Еўрапейскі выбар» Вольга Павук, камунальны палітык (FDP), Франкфурта на Майне і каардынатар праекта «Народныя пасольствы» Міхаіл Рубін, а таксама дэпутат Еўрапарламента Пятрас Аўштравічус.
#непадпарадкаванне
- Партызаны Чыжоўкі выйшлі на пікет падтрымаць палітвязня філосафа Уладзіміра Мацкевіча.
- Беларусы Ваўкавыска працягваюць збірацца з нацыянальнымі сцягамі Беларусі.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 9 чэрвеня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 10 чэрвеня: атака дронамі і ўкраінскае зерне сталі самымі папулярнымі тэмамі ў дзяржСМІ за апошнія дні.
#інфармацыйныфронт
- Аляксандр Ждановіч, добра вядомы беларусам як Маляваныч, у інтэрв'ю распавёў пра эміграцыю, жыццё ў Тбілісі, вайну ва Украіне і год без тэатра.
- У Германіі выпусцілі маркі з партрэтамі беларускіх палітвязняў (на фота).
- Украінскі пісьменнік Сяргей Баршчэўскі выступіў у абарону беларускай культуры, якую могуць прыбраць з украінскіх падручнікаў па замежнай літаратуры: «Прыбіраць Быкава са школьнай праграмы – гэта спадабалася б Лукашэнку і яго маскоўскім куратарам».
#BelarusWithUkraine