Сёння ў Афінах прайшла дыскусія з удзелам Ціханоўскай і кіраўніком МЗС Венгрыі Петэрам Сіярта. Вядучы спытаў, навошта венгерскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан прыязджаў да Лукашэнкі, калі ў краіне ўжо ішлі рэпрэсіі. Сіярта адказаў, што тады адносіны былі «прагматычнымі», але ўсё змянілася: Венгрыя падтрымала ўсе санкцыі ЕС. Ён дадаў, што сустрэча з Макеем не азначае, што Венгрыя перастала падтрымліваць беларусаў, і запрасіў Ціханоўскую з афіцыйным візітам у Венгрыю.
Ціханоўская нагадала, што кожны дзяржаўны лідар павінен памятаць пра адказнасць: «Калі вы падтрымліваеце адносіны з дыктатарам, значыць падтрымліваеце гвалт, катаванні і зняволенне невінаватых у турмы».
Міністр заявіў, што Еўропа зрабіла ўсё што магла і не можа ўплываць на сітуацыю. На гэта Ціханоўская адказала: «Мы не можам спыніць барацьбу і пакінуць людзей у турмах. Мы не можам сказаць, што зрабілі ўсё, што маглі. І вы не можаце. Бо мы змагаемся за каштоўнасці, якія важныя і для вас».