• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Кавалеўскі правёў анлайн-сустрэчу з брытанскімі парламентарыямі – Ціханоўская плануе візіт у Вялікабрытанію

    19 мая, 2021

    Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі правёў анлайн-сустрэчу з брытанскімі парламентарыямі. Яны абмеркавалі палітыку Вялікабрытаніі ў дачыненні да Беларусі. Кавалеўскі расказаў пра агульную сітуацыю ў нашай краіне і пра атаку рэжыму на незалежныя медыя, у тым ліку на найбуйнейшы партал навінаў TUT.by.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі:

    – варыянты пашырэння санкцый Вялікабрытаніі супраць рэжыму Лукашэнкі;
    – арганізацыю візіту Святланы Ціханоўскай у Вялікабрытанію;
    – уключэнне крызісу ў Беларусі ў парадак дня саміту Вялікай сямёркі, які адбудзецца ў чэрвені ў Лондане;
    – распрацаваны пры ўдзеле каманды Ціханоўскай Усёабдымны план дапамогі ЕС для Беларусі;
    – правядзенне камандай Ціханоўскай канферэнцыі па выбарах;
    далучэнне Беларусі ў Раду Еўропы;
    – падрабязнасці пра выбарчую і канстытуцыйную рэформы.

    У сустрэчы прынялі ўдзел лорд Бленкатра, лорд Баўнес, баранэса Стэрн, лорд Балф, лорд Джэрман, лорд Расэл Ліверпульскі, ценявы міністр замежных спраў Кэтрын Уэст, чальцы Палаты абшчын Марыя Мілер і Тоні Лойд (старшыня APPG). Пасол Беларусі ў Лондане не адказаў на запрашэнне прыняць удзел.

    Апошнія навіны