• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «9 жніўня 2020-га беларусы зрабілі свой выбар. Распаўсюдзьце сумленныя пратаколы – нагадайце пра гэта ўсё»

    07 жніўня, 2021

    Ціханоўская: «9 жніўня 2020-га года беларусы выйшлі да сваіх участкаў, каб зрабіць свой выбар. Выбар на карысць вольнай дзяржавы, у якой паважаюць правы чалавека, не пераследуюць за меркаванне і выконваюць закон.

    Вось ужо год беларусы абараняюць сваё права на краіну для жыцця ўсімі даступнымі і магчымымі спосабамі. Мы не забудземся зроблены выбар, мы вернем у краіну закон, мы ніколі не стомімся паўтараць – гэта нашая краіна, у якой уладу ўтрымлівае сілай чалавек, які прайграў выбары .

    Што можа зрабіць 9 жніўня кожны беларус?

    – Спампуйце стыкеры і налепкі, пакіньце іх на бачных месцах у сваім горадзе, намалюйце графіці.

    – Размясціце ўлёткі на сваім пад'ездзе, двары, вуліцы, кіньце іх у паштовую скрыню суседзяў.

    – Вывешвайце сумленныя пратаколы, якія нагадваюць рэжыму пра тое, што год таму нават з улікам усіх фальсіфікацый беларусы зрабілі свой выбар.

    #БеларусьСделалаВыбор

    Апошнія навіны