Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, пры дапамозе Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай ды Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта, арганізуе экспертныя вэбінары пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама складае полісі-брыфы, грунтуючыся на іх.
Мы запрашаем Вас прачытаць полісі-брыф паводле экспертнага вэбінара «Беларускія палітычныя зняволеныя: што трэба зрабіць, каб іх вызваліць?», які прайшоў 16 лютага 2023 года.
Полісі-брыф разглядае бягучую сітуацыю вакол беларускіх палітычных зняволеных і спосабы, дзякуючы якім яны могуць быць вызваленыя. Апошні раздзел полісі-брыфа ўтрымлівае палітычныя рэкамендацыі для беларускай і міжнароднай супольнасці.