• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з лідарамі прафсаюзаў Італіі

    01 мая, 2021

    Сёння ў Рыме Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай Італіі. На сустрэчу прыехалі беларусы з 8 гарадоў.

    Пасля гэтага Ціханоўская сустрэлася з лідарамі прафсаюзаў Італіі, распавяла ім пра «Рабочы Рух» і заклікала падтрымаць страйкамы ў Беларусі. У сустрэчы прынялі ўдзел лідары асноўных італьянскіх прафсаюзаў.

    Яны дамовіліся, што прафсаюзы будуць змагацца за выключэнне дзяржаўных прафсаюзаў з міжнародных асацыяцый і падтрымаюць страйкамы, якія працягваюць страйкаваць у Беларусі за свае правы.

    Ціханоўская прапанавала прадстаўнікам прафсаюзаў прыехаць у Мінск і сустрэцца з «Рабочым Рухам». На сустрэчы абмеркавалі, як паўплываць на італьянскія кампаніі, што супрацоўнічаюць з рэжымам, каб прымусіць іх пераглядзець супрацоўніцтва. Пры гэтым італьянскія прафсаюзы ўжо супрацоўнічаюць з Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў.


    Фото: @cgilnazionale
    Апошнія навіны