• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Напішыце палітвязням. Гісторыя Наталлі Раентавай

    24 лютага, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Наталля Раентава была жорстка затрыманая 29 жніўня за тое, што ўдзельнічала ў жаночым суботнім маршы. Сёння праходзіць апошняе слуханне па яе справе, і ёй пагражае да пяці гадоў турмы.

    29 жніўня Наталля разам са сваім братам Аляксандрам далучыліся да іншых дзяўчат, якія шпацыравалі па Мінску. «Я проста ішла разам з усімі, жанчыны пляскалі, радаваліся, шпацыравалі – ніколі ў нас такога не было, столькі прыгожых жанчын сабралася, з кветкамі», – успамінае Наталля. Калі ўдзельнікаў пачаў разганяць АМАП, яны з братам паспелі схавацца ў тралейбусе.

    Невядомыя, на мікрааўтобусе без нумароў, пераследавалі тралейбус. На наступным прыпынку гэтыя сілавікі ўварваліся ў салон. Не сказаўшы ні слова, яны паспрабавалі сілай выцягнуць Аляксандра. У тралейбусе было шмат жанчын і нават дзяцей – гэта іх не спыніла. Пачалася паніка, пасажыры крычалі. Па словах самой Наталлі, у гэты момант яна знаходзілася ў шокавым стане і вельмі баялася за жыццё брата. Яна паспрабавала абараніць яго, але іх абодвух літаральна вынеслі за рукі і ногі. «Яны сказалі, што я павінна была здагадацца, што гэта міліцыя, казалі «што вы ходзіце, павінны сядзець дома». Я думала, што ў нас ёсць права мірна хадзіць і гуляць па вуліцах. Але, як высветлілася, зараз гэтага права ў нас няма».

    Наталлю выкралі невядомыя, вось толькі «судзяць» зусім не іх. Яе абвінавачваюць у «ўжыванні гвалту да супрацоўніка АМАП». Сілавік Андрэй Хоміч заявіў, што падчас затрымання Наталля яго ўкусіла – зараз ён патрабуе дзве тысячы рублёў за «маральныя пакуты». І вось за гэта «суд» можа прысудзіць Наталлі пяць гадоў турмы. Яе брат цяпер таксама пад следствам. Акрамя таго, восенню яны абодва ўжо адсядзелі 12 і 15 сутак за тое, што проста шпацыравалі па горадзе.

    Такіх незаконна асуджаных, як Наталля, – сотні. Гэтыя людзі – героі пераменаў, яны ўсе будуць рэабілітаваныя пасля нашай перамогі. Але цяпер ім вельмі патрэбная падтрымка. Напішыце ім цёплыя словы, якія яны заслугоўваюць.

    Адправіць ліст вам дапамогуць сайты:
    https://politzek.me – рэсурс са спісам палітвязняў і ўсімі неабходнымі для ліста дадзенымі.
    https://vkletochku.org – сайт, які дапаможа адправіць ліст ананімна і нават з іншай краіны».

    Апошнія навіны