• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская дарадцу Дзярждэпу ЗША: наша мэта — свабодныя выбары ў гэтым годзе

    10 сакавіка, 2021

    Падчас візіту ў Швейцарыю Святлана Ціханоўская правяла тэлефонны званок з Дэрэкам Шоле, дарадцам Дзярждэпу ЗША. Гэта другі афіцыйны кантакт з прадстаўнікамі новай адміністрацыі ЗША.

    Святлана Ціханоўская:

    – распавяла пра апошнія суды супраць журналістаў і актывістаў Беларусі, атаку на праваабарончы цэнтр «Вясна» і пераслед мясцовых лідараў;

    – падкрэсліла, што мэтай дэмакратычных сіл Беларусі з'яўляюцца новыя свабодныя і справядлівыя выбары ўжо восенню гэтага года. Важна таксама спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і вярнуць людзям права выбіраць. Дасягненне гэтых мэтаў магчыма праз дыялог з беларускім грамадствам;

    – абмеркавала з Шоле рэалізацыю Акту аб дэмакратыі, аднаўленне і пашырэнне санкцый ЗША супраць рэжыму Лукашэнкі, арганізацыю перамоваў на платформе АБСЕ;

    – паведаміла пра апошнія рэпрэсіўныя кампаніі супраць журналістаў, актывістаў, бізнесоўцаў, заклікала ЗША і ўсю міжнародную супольнасць дзейнічаць хутка і зладжана.

    Падчас тэлефанавання таксама абмеркавалі запланаваны візіт Ціханоўскай у ЗША.


    Фото: Niels Ackermann
    Апошнія навіны