Валер Кавалеўскі завершыў працоўны візіт у Берлін, дзе правёў сустрэчы са старшынём камітэта па міжнародных адносінах Бундэстагу, кіраўнікамі рэгіянальных дэпартаментаў апарата канцлера і МЗС ФРГ, з прадстаўнікамі медыя, бізнес-супольнасці, вядучых аналітычных структур, кіруючай партыі Нямеччыны і яе моладзевага крыла.
Падчас сустрэч Валер з палітыкамі абмеркаваў:
– актыўныя пратэстныя настроі беларусаў на фоне адмовы Лукашэнкі ад дыялогу па выхадзе з палітычнага крызісу, гвалту і судоў над палітвязнямі;
– узмацненне ціску на Лукашэнку ў тым ліку праз увядзенне санкцый супраць «кашалькоў» рэжыму, суддзяў, пракурораў, следчых, якія адмовіліся прытрымлівацца закону, ключавых прадпрыемстваў у дзяржуласнасці;
– палітычную ізаляцыю рэжыму і недапушчальнасць прызнання міжнародных дамоўленасцяў за подпісам Лукашэнкі;
– аб'яднанне пазіцыі міжнароднай супольнасці ў дачыненні да Лукашэнкі, каардынацыя ў гэтым пытанні на ўзроўні ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і Канады, прыняцце сумесных мер па пошуку выхаду з крызісу ў Беларусі, у тым ліку з дапамогай медыяцыі;
– падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, шэфства над палітвязнямі, дапамогу беларусам, малому і сярэдняму бізнесу, што зведалі рэпрэсіі.
Працоўная паездка Кавалеўскага працягнецца ў Румыніі.