• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прэзентацыя альтэрнатыўнай справаздачы па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі. Візіт дэлегацыі Офіса Ціханоўскай у ЗША

    12 ліпеня, 2022

    11 ліпеня ў Нью-Ёрку Дэлегацыя Офіса Святланы Ціханоўскай (Крысціна Рыхтэр, Анастасія Касцюгова, Валер Кавалеўскі) прэзентавала дыпламатычнаму корпусу пры ААН альтэрнатыўную справаздачу па рэалізацыі Мэтаў устойлівага развіцця ў Беларусі. 12 ліпеня прадстаўнікі беларускага МЗС збіраюцца прэзентаваць Добраахвотную нацыянальную справаздачу (ДНС).

    Рэжым не першы раз выкарыстоўвае пляцоўку ААН, каб расказаць, як Беларусь паспяхова выконвае МУР і міжнародныя абавязальніцтвы, і толькі санкцыі стрымліваюць яе развіццё. Тым часам, падрыхтаваная грамадзянскай супольнасцю і Офісам Ціханоўскай альтэрнатыўная незалежная справаздача адлюстроўвае рэальную сітуацыю па краіне і даносіць галоўную думку: асноўная прычына, якая стрымлівае развіццё Беларусі, – сістэматычнае і беспрэцэдэнтнае парушэнне правоў чалавека, пры якім немагчыма дасягненне Мэтаў Устойлівага Развіцця.

    Прысутнасць каманды Офіса і данясенне інфармацыі да ААН важная, каб не даць рэжыму магчымасць спасылацца на тое, што ён выконвае міжнародныя абавязальніцтвы для спробы пазбегнуць адказнасці за парушэнні правоў чалавека, а таксама каб перашкодзіць атрымаць фінансаванне на дасягненне МУР, якое пойдзе на ўмацаванне дыктатуры.

    Апошнія навіны