Сабраныя дадзеныя адправяцца ў міжнародныя арганізацыі, сярод якіх Камітэт па правах чалавека ў ААН, Міжнародная арганізацыя працы і Хельсінкскі камітэт. Гэтая інфармацыя ў будучыні дазволіць заклікаць да адказнасці вінаватых у парушэннях. Асабістыя дадзеныя не будуць апублікаваныя без вашай дадатковай на гэта згоды.
Калі на вас ціснулі, калі вам пагражалі звальненнем па артыкуле, прымушалі пісаць заяву на звальненне або звольнілі па палітычных прычынах – вы можаце запоўніць анкету.
- Калі вы медык – тут.
- Калі вы працоўны – тут.
- Калі вы дзяржслужбоўца – тут.
- Калі вы дзеяч культуры – тут.
- Калі вы студэнт, выкладчык універсітэта або вучоны – тут.
Вы можаце запоўніць анкету не толькі за сябе, але і за кагосьці (калегу, сваяка і г.д.). Тады ў графе «кантакт» зрабіце адпаведную пазнаку, напрыклад, «мой калега», і пакіньце свой кантакт для сувязі.
У цішыні робяцца самыя жахлівыя рэчы. Давайце не будзем маўчаць і збярэм інфармацыю пра злачынцаў, каб яны адказалі перад законам у новай Беларусі.