• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: ідэолагі – гэта памагатыя рэжыму

    20 лістапада, 2020

    “Кожны дзень мы чытаем навіны, ад якіх кідае ў дрыжыкі: адключылі ваду ў цэлым раёне, звольнілі ці адлічылі за грамадзянскую пазіцыю, затрымалі за вядзенне телеграм-канала. І за кожным такім дзеяннем варта канкрэтны чалавек, які пакідае подпіс пад загадам.

    У яго працоўнай неабавязкова напісана “ідэолаг”, але ён займаецца менавіта гэтым – працуе на падтрымку і абарону рэжыму. Ідэолаг можа запалохваць, калі яму супрацьстаіць адзін чалавек. Але калі супраць яго выходзяць усе, ён нямоглы.

    Указанні ідэолагаў шкодзяць беларусам. Супраціўляйцеся!

    • Выходзьце з праўладных прафсаюзаў, БРСМ, піянерскіх арганізацый, “Белай Русі”.
    • Далучайцеся да незалежных прафсаюзаў, якія абараняюць інтарэсы людзей, а не ідэолагаў.
    • Адмаўляйцеся падпісвацца на іх газеты: “СБ. Беларусь сегодня”, “Рэспубліка”, “Народная газета”, “Знамя юности” і інш.
    • Не ўдзельнічайце ў мерапрыемствах ідэолагаў, адмаўляйцеся ад паездак на праўладныя сустрэчы і мітынгі.
    • Не падпарадкоўвайцеся незаконным ўказанням. Аб'ядноўвайцеся з аднадумцамі, разам гэта рабіць нашмат прасцей.
    • Публікуйце імёны ідэолагаў праз телеграм-каналы, чаты прафсаюзаў і раёнаў – няхай памагатыя рэжыму стануць вядомыя ўсёй краіне.
    • Дзякуючы супраціву беларусаў рэжым ня здолеў сабраць велізарны мітынг у Мінску. Салідарнасць усяго цэха дазволіла адстаяць трох супрацоўнікаў БелАЗ, якіх спрабавалі звольніць за ўдзел у забастоўцы. Дактары мінскай абласной бальніцы змаглі абараніць сваіх калегаў ад звальнення па палітычных прычынах, заявіўшы, што тады давядзецца звольніць іх усіх. А ў Новай Баравой жыхары павесілі плакат з імёнамі датычных да адключэння вады. Усе гэтыя дзеянні дапамагаюць называць ідэолагаў, адмяняць рашэнні ідэолагаў – а значыць і нейтралізаваць ідэолагаў.

    Дзяржава здаецца маналітнай, пакуль вы гатовыя падпарадкоўвацца яе саўдзельнікам, якія знаходзяцца ў цені. Але ўсе яны баяцца вашай салідарнасці і агалоскі іх дзеянняў. Не бойцеся казаць услых аб тых, хто здзяйсняе рэпрэсіі. І тады за ўсё імі зробленае іх імёны патрапяць у санкцыйныя спісы”.

    Апошнія навіны