• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла ў Фінскім інстытуце міжнародных адносін

    02 сакавіка, 2021

    Падчас свайго візіту ў Хельсінкі Святлана Ціханоўская выступіла на мерапрыемстве «Беларусь: пошукі выхаду з крызісу» Фінскага інстытута міжнародных адносін. У ім таксама прынялі ўдзел ганаровы старшыня ПА АБСЕ Ілка Канерва і дырэктар інстытута FIIA Міка Аалтола.

    Абраная лідарка Беларусі:

    – распавяла пра суды, якія праходзяць у Беларусі і, у прыватнасці, пра сённяшні прысуд журналістцы Кацярыне Барысевіч і медыку Арцёму Сарокіну, якіх асудзілі за публікацыю медыцынскіх дадзеных пра Рамана Бандарэнку;

    – заклікала Фінляндыю і іншыя еўрапейскія краіны паслаць ясны сігнал Лукашэнку пра недапушчальнасць рэпрэсій. Для гэтага ЕС павінен прыняць чацвёрты пакет санкцый ужо ў сакавіку;

    – заявіла, што новыя выбары ў Беларусі павінны прайсці не пазней за верасень гэтага года. Фінляндыя можа дапамагчы ва ўсталяванні прамых кантактаў з прадстаўнікамі рэжыму, каб у Беларусі былі пачатыя перамовы. Для гэтага Фінляндыя можа арганізаваць дыскусіі на экспертным узроўні паміж прадстаўнікамі беларускага дэмакратычнага руху і рэжыму на пляцоўцы АБСЕ.

    «Беларуская рэвалюцыя – не пра ўсход або захад. Яна пра годнасць людзей і скрадзеныя галасы. Нашая мэта – правесці новыя выбары ў Беларусі», – заявіла Ціханоўская.

    Святлана Ціханоўская таксама ўзняла пытанне дапамогі грамадзянскай супольнасці, СМІ, рэпрэсаваным, абмеркавала План макраэканамічнай падтрымкі для дэмакратычнай Беларусі, які мусіць падтрымаць Фінляндыя, а таксама дапамогу Фінляндыі з рэформай сістэмы адукацыі.

    Апошнія навіны