• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У аўстрыйскім універсітэце запушчана стыпендыяльная праграма для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай 

    20 кастрычніка, 2023

    19 кастрычніка Святлана Ціханоўская выступіла ва ўніверсітэце MCI – «Цэнтр менеджменту ў Інсбруку». Гэта адзін з найбольш прэстыжных універсітэтаў Цэнтральнай Еўропы, які спецыялізуецца на падрыхтоўцы спецыялістаў дзяржаўнага і бізнэс-кіравання. На выступ Ціханоўскай прыйшлі больш за 1000 чалавек. Раней у гэтым універсітэце выступалі выбітныя еўрапейскія палітыкі, у тым ліку прэзідэнты Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і Рамана Продзі.

    З нагоды візіту беларускай лідаркі ўніверсітэт запусціў стыпендыяльную праграму для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай. У межах праграмы беларускія студэнты змогуць атрымаць ступень бакалаўра ці магістра па наступных кірунках: «Бізнес і менеджмент», «Прадпрымальніцтва, турызм і бізнес у сферы адпачынку», «Біятэхналогія», «Бізнес-псіхалогія і менеджмент», «Прадпрымальніцтва і турызм», «Экалагічная, тэхналагічная і энергетычная інжынерыя», «Міжнародны бізнес і права», «Міжнародны бізнес і менеджмент», «Міжнародны менеджмент аховы здароўя», «Менеджмент, камунікацыя і ІТ», «Мехатроніка і разумныя тэхналогіі», «Медыцынскія тэхналогіі».

    Дэдлайн падачы заявак – 31 сакавіка 2024 года. Колькасць стыпендыяў не вызначаная і будзе залежыць ад колькасці атрыманых заявак. Падрабязней пра стыпендыю – па спасылцы.

    Апошнія навіны