23 снежня ў 19:30 па Мінску (18:30 па Вільні і Кіеве, 17:30 па Варшаве) Святлана Ціханоўская правядзе адкрытую размову з беларусамі.
Акрамя Ціханоўскай, у размове прымуць удзел дарадца Франак Вячорка, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі і кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Аляксандра Логвінава. Яны адкажуць на пытанні, якія зможа задаць любы ахвочы падчас прамога эфіру.