• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – памяці Дзмітрыя Стахоўскага

    26 мая, 2021

    «Сёння ўсе мы зноў даведаліся горкую і шакавальную навіну. Пасля допыту 17-гадовы Дзмітрый Стахоўскі наклаў на сябе рукі. Ён пакінуў перадсмяротную запіску, у якой прама ўказаў на вінаватага ў сваёй смерці – Следчы камітэт.

    «Калі б на мяне не працягвалі маральна ціснуць, я б не вырашыўся на такі жудасны ўчынак, як суіцыд. Але мае сілы былі на зыходзе. І, як вы можаце бачыць, я не справіўся. Вельмі шкадую пра тое, што пражыў так мала. А яшчэ пару гадоў таму рабіў планы на будучыню, што зноў паеду за мяжу, буду там жыць і працаваць. Але жыццё такое непрадказальнае. Ці думаеце, я калі-небудзь мог бы падумаць, што буду стаяць перад такім выбарам? Цяжкім выбарам. Таму сказаць, што суіцыд – вырашэнне ўсіх тваіх праблем, не магу. Не, сябры. Гэта няправільны выбар. Гэта самы што ні на ёсць жудасны выбар. Жывіце. Жыццё трэба цаніць. Яно ў вас адно і іншага ў вас ужо дакладна не будзе».

    Удумайцеся: гэтыя словы напісаў 17-гадовы хлопец, які не змог вытрымаць ціску бесчалавечнага рэжыму. Дзіма быў сіратой і жыў у інтэрнаце, супрацоўнікі якога ўказалі на яго як на ўдзельніка пратэстаў. З-за гэтага ён стаў абвінавачаным па крымінальнай справе, з-за гэтага ён не знайшоў іншага рашэння, акрамя як скончыць з сабой.

    Рэжым працягвае забіваць людзей. Без разбору: і пратэстоўцаў на вуліцах, і гордых вязняў сумлення, і такіх, як Дзіма – які яшчэ нядаўна рабіў планы на будучыню і не хацеў паміраць.

    Мы ўжо не можам выратаваць Дзіму. Але мы павінны выратаваць 9 мільёнаў беларусаў, мы павінны выратаваць сябе як нацыю. Каб такі жах не паўтарыўся больш ніколі».

    Апошнія навіны