Ціханоўская сустрэлася з дырэктарам Амерыканскага габрэйскага камітэта – найстарэйшай праваабарончай групы, якая займаецца дапамогай габрэям. Святлана Ціханоўская і Сэм Клігер абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, затрыманні і катаванні, якія закранулі ў тым ліку і грамадзян Ізраіля.
– Ціханоўская прапанавала Клігеру заклікаць Ізраіль да больш рашучай пазіцыі наконт дзеянняў рэжыму: «Лукашэнка не раз дэманстраваў непавагу да габрэяў, але гэта не мае нічога агульнага з выдатнымі адносінамі паміж беларускім і ізраільскім народам».
– Таксама на сустрэчы абмеркавалі патэнцыйную магчымасць працоўнага візіту Ціханоўскай у Ізраіль.