“Спачатку яны хапалі людзей на вуліцы. Потым сталі ўрывацца ў кватэры. Цяпер ўрываюцца ў сем'і і пагражаюць абвясціць, што дзеці пратэстуючых знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Саліст хору “Унія” Аляксандр Шык за сваю пазіцыю атрымаў 15 сутак, яго жонка – штраф. І цяпер ім пагражаюць яшчэ і тым, што адбяруць прыёмнага непаўналетняга сына. Толькі каб даказаць сваю сілу, яны гатовыя зрабіць дзіцяці сіратой.
Гэта дробязная і подлая помста сям'і, якая не хоча мірыцца з тым, што адбываецца ў краіне. Для гэтага няма ніякіх прававых падстаў, але рэжым больш не спрабуе ствараць хаця б бачнасць выканання закона. Менавіта таму мы ствараем сістэму фіксацыі сведчанняў злачынстваў супраць народа Беларусі. Гэта адзіная база доказаў, якую зможа папоўніць кожны і якая напрамую прывядзе да санкцый і судам над памагатымі рэжыму. Гэта адзін з крокаў Народнага Трыбунала і гэта галоўны спосаб спыніць беззаконьне, якое выгадна толькі злачынцам.
Я ведаю, які гэта жах, калі пагражаюць тваім дзецям. І ведаю, што мы зробім усё, каб больш ні адзін дарослы ў Беларусі не баяўся, што ў яго забяруць дзіцяці, і ні адзін дзіця не баяўся, што яго пазбавяць мамы і таты”.