Сёння ў Хельсінкі Святлана Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Ніінісцё. Яны абмеркавалі крызіс, што працягваецца ў Беларусі, і патэнцыйныя перамовы пры міжнародным пасярэдніцтве на пляцоўцы АБСЕ – з магчымым удзелам іншых дзяржаўных інстытуцыяў.
Лідарка дэмакратычнай Беларусі:
– падкрэсліла, што беларускія пратэстоўцы змагаюцца за новыя свабодныя і справядлівыя выбары ў гэтым годзе пад міжнародным наглядам;
– абмеркавала з Саўлі Ніінісцё будучыню адносін паміж дзвюма краінамі і патэнцыйнае супрацоўніцтва.
Прэзідэнт Фінляндыі выказаў падтрымку Святлане Ціханоўскай у пошуку вырашэння крызісу праз перамовы.