“Пасля забойства Рамана Бандарэнкі рэжым спрабаваў пераканаць нас, што Раман быў п'яны, – але ніхто не паверыў. Цяпер рэжым пайшоў далей – і завёў справу на лекара, дзякуючы якому ўсе ўбачылі выпіску аб стане Рамана. Рэжым кажа, што гэта “раскрыццё ўрачэбнай таямніцы”. Але тым самым ён прызнае, што гісторыя пра алкагольным ап'яненні – хлусня. Яшчэ больш абуральна тое, што яны лічаць, быццам п'яных людзей можна забіваць.
Дзень за днём яны заганяюць сябе ў пастку, бо, каб схаваць хлусню, трэба прыдумаць яшчэ адну. Каб схаваць старое злачынства, ім даводзіцца здзяйсняць новае. Учора яны захапілі телеграм-канал медыкаў “Белые халаты”, а сёння затрымалі студэнта, якога назвалі яго адміністратарам. І заўтра ім зноў прыйдзецца хлусіць і парушаць закон, каб падоўжыць існаванне рэжыму яшчэ на дзень.
Але мы ведаем: Народны Трыбунал стане кропкай адліку для кожнага, хто, пачаўшы парушаць закон, ужо не можа спыніцца. Мы дакажам, што сапраўдная ўлада – гэта народ, а сапраўдныя злачынцы – памагатыя рэжыму, а не наадварот”.