• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Другі дзень працоўнага візіту ў Італію: сустрэчы з мэрам Рыма і міністрам па еўрапейскіх справах

    30 красавіка, 2021

    Мэр Раджы прыняла Ціханоўскую ў муніцыпальнай радзе Рыма. Яны абмеркавалі магчымыя праграмы абмену і стыпендый для студэнтаў, артыстаў, музыкаў, якія былі рэпрэсаваныя ці ўдзельнічаюць у дэмакратычным руху ў Беларусі. Таксама Святлана Ціханоўская прапанавала арганізаваць выставу ці іншае мерапрыемства, прысвечанае сітуацыі ў Беларусі, каб жыхары Рыма даведаліся больш пра нашую барацьбу за свабоду.

    Абмеркавалі таксама падтрымку жаночага руху. Мэр падкрэсліла, што для яе асабіста і жыхароў Рыма жаночае адзінства мае асаблівае значэнне. Казалі пра магчымасць сустрэч, праграм для беларускіх жанчын, якія змагаюцца за свабоду, і пра падтрымку жанчын-палітвязняў. Святлана Ціханоўская і Вірджынія Раджы дамовіліся падтрымліваць сувязь і зблізіць Рым і Беларусь.

    Таксама сёння Ціханоўская выступіла на канферэнцыі па Беларусі ў Інстытуце міжнародных адносін (IAI) з удзелам 55 экспертаў і спецыялістаў па міжнародных адносінах. Падчас канферэнцыі абмяркоўвалі фарматы перамоў, спосабы ціску на рэжым і падтрымкі грамадзянскай супольнасці, эфектыўнасць санкцый, а таксама чым яшчэ Італія можа дапамагчы беларусам.

    «Рэжым ніколі не зможа задушыць пратэстны дух. Людзі самаарганізоўваюцца: працоўныя рыхтуюць стачку, актывісты шукаюць бяспечныя формы супраціву. Мы ўжо год захоўваем адзінства дэмакратычных сіл. Вырашэнне крызісу ў руках саміх беларусаў. Але з міжнароднай падтрымкай ён можа быць вырашаны хутчэй – і тады мы хутчэй прыйдзем да ўстойлівых перамен і пазбегнем гвалту і новых ахвяр», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Акрамя таго, сёння беларуская лідарка сустрэлася з італьянскім міністрам па еўрапейскіх справах Энца Амелдона, яны абмеркавалі сумесныя дзеянні ў Еўрасаюзе і міжнародных арганізацыях. Акрамя гэтага, Ціханоўская сустрэлася з адной з лідараў к італьянскай партыі Movimento 5 Stelle, былой дзяржсакратаркай Італіі Эмануэлай Дэль Рэ. Раней адбыліся сустрэчы з пасламі і дыпламатамі Новай Зеландыі, Мексікі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Літвы і Польшчы.

    Учора Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам і намеснікам міністра замежных спраў Італіі, лідарамі асноўных італьянскіх партый, спікерам парламента, а таксама распавяла пра сітуацыю ў Беларусі буйным італьянскім медыя.

    Апошнія навіны