У гэтым відэа дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на важныя пытанні беларусаў.
– Візы працягваюць выдаваць у Мінску. Напрыклад, палякі выдаюць сотні візаў за дзень. Краіны Балтыі не выдаюць турыстычныя, але выдаюць гуманітарныя візы.
– Калі вы ці вашая арганізацыя апынуліся пад палітычным пераследам, вы атрымаеце візу. Таксама звяртайцеся да праваабаронцаў па пытаннях рэлакацыі: «Вясна», BYSOL, BY_HELP, Probono.
– Чаму краіны ўводзяць візавыя абмежаванні? Апынулася, што сярод тых, хто падаецца на візу, шмат чыноўнікаў і іх дзяцей, сем'яў сілавікоў, якія проста выкарыстоўваюць магчымасць перабрацца ў бяспечныя краіны.
– У Чэхіі ў пачатку сакавіка было абвешчана, што ВНЖ больш не будуць выдаваць беларусам. Але ў канцы сакавіка ў закон былі прынятыя змены. Беларусы ў Чэхіі могуць атрымаць біяметрычныя карткі і ВНЖ.
– У Польшчы працоўная група МУС, у складзе якой прадстаўніца Офіса, працуе над зменамі ў польскім заканадаўстве – каб беларусы змаглі легалізавацца ў Польшчы.