Трохдзённы візіт уключаў у сябе працоўныя сустрэчы, інтэрв'ю і ўдзел у дыскусіях, у кожнай з якіх уздымалася тэма Беларусі. Так выглядаў расклад Ціханоўскай у гэтыя дні:
29 верасня, Албанія.
– Сустрэча з прэзідэнтам Албаніі Ілірам Метам.
– Сустрэча з прэм'ер-міністрам Албаніі Эдзі Рамам.
– Сустрэча з дзяржаўнай міністаркай па сувязях з парламентам Элізай Спірапалі.
– Наведванне бункера і рэзідэнцыі былога албанскага дыктатара Энвера Ходжы, музея спецслужбаў Албаніі.
– Інтэрв'ю для праграмы «Zona Zero» албанскага тэлеканала Top Channel.
30 верасня – 1 кастрычніка, Грэцыя.
– Сустрэча з міністрам унутраных спраў Грэцыі Макісам Варыдзісам.
– Сустрэча з ваенным гісторыкам-медыявістам, прафесарам гісторыі Ювалем Харары.
– Выступ на Афінскім дэмакратычным форуме.
– Панэльная дыскусія з Ювалем Харары на Афінскім форуме.
– Сустрэча з амбасадарамі краін G-20.
– Панэльная дыскусія з міністрам замежных спраў Венгрыі Петэрам Сіярта.
– Інтэрв'ю Sky News (Вялікабрытанія).
– Інтэрв'ю Euronews.
– Інтэрв'ю Ta Nea (Грэцыя).