• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская – кіраўніку МЗС Венгрыі: «Мы не можам сказаць, што зрабілі ўсё, што маглі – і вы не можаце. Бо мы змагаемся за каштоўнасці, якія важныя і для вас»

    01 кастрычніка, 2021

    Сёння ў Афінах прайшла дыскусія з удзелам Ціханоўскай і кіраўніком МЗС Венгрыі Петэрам Сіярта. Вядучы спытаў, навошта венгерскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан прыязджаў да Лукашэнкі, калі ў краіне ўжо ішлі рэпрэсіі. Сіярта адказаў, што тады адносіны былі «прагматычнымі», але ўсё змянілася: Венгрыя падтрымала ўсе санкцыі ЕС. Ён дадаў, што сустрэча з Макеем не азначае, што Венгрыя перастала падтрымліваць беларусаў, і запрасіў Ціханоўскую з афіцыйным візітам у Венгрыю.

    Ціханоўская нагадала, што кожны дзяржаўны лідар павінен памятаць пра адказнасць: «Калі вы падтрымліваеце адносіны з дыктатарам, значыць падтрымліваеце гвалт, катаванні і зняволенне невінаватых у турмы».

    Міністр заявіў, што Еўропа зрабіла ўсё што магла і не можа ўплываць на сітуацыю. На гэта Ціханоўская адказала: «Мы не можам спыніць барацьбу і пакінуць людзей у турмах. Мы не можам сказаць, што зрабілі ўсё, што маглі. І вы не можаце. Бо мы змагаемся за каштоўнасці, якія важныя і для вас».

    Апошнія навіны