Святлана Ціханоўская сустрэлася з Гунарам Хёкмаркам, кіраўніком аналітычнага цэнтра па пытаннях знешняй палітыкі Stockholm Free World Forum, былым дэпутатам шведскага і еўрапейскага парламентаў.
Ціханоўская падзякавала Хёкмарку за тое, што Stockholm Free World Forum трымае Беларусь на парадку дня. Яны дамовіліся пра падтрымку акадэмічнай і экспертнай супольнасці, а таксама пра правядзенне некалькіх публічных мерапрыемстваў і дыскусій пра сітуацыю ў Беларусі.
На сустрэчы прысутнічала амбасадарка Швецыі ў Літве Інгер Букстан. Яны абмеркавалі магчымасць падняць беларускае пытанне на сустрэчах і асамблеі Паўночна-Балтыйскай васьмёркі, а таксама ўзмацніць падтрымку для грамадзянскай супольнасці Беларусі, у прыватнасці, для медыя і актывістаў.