25 лістапада a 17 гадзіне па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеву, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вебінар з сінхронным перакладам па тэме «Беларускія медыя пад пагрозай: што рабіць і якая неабходна падтрымка?»
Мадэратар:
- Антон Рулёў, праектны каардынатар інфармацыйнага офіса «Беларусь у фокусе».
Спікеры:
- Наталля Белікава, кіраўніца міжнароднага аддзела Прэс-клуба Беларусь.
- Андрэй Бастунец, журналіст, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў
- Франак Вячорка, дарадца і кіраўнік аддзела знешняй палітыкі Офіса Святланы Ціханоўскай.
Падчас вэбінара абмяркуюць:
– Як мы можам ахарактарызаваць сітуацыю з беларускімі СМІ?
– З якімі праблемамі сутыкаюцца незалежныя медыя?
– Што можна зрабіць, каб вырашыць гэтыя праблемы?
– Як дэмакратычныя сілы могуць удзельнічаць у вырашэнні праблем беларускіх СМІ і журналістаў?
Дыскусія адбудзецца ў aнлайн-фармаце ў Zoom. Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.