• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • ​Кіраўнікі Еўрапейскага інвестыцыйнага і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця запэўнілі Ціханоўскую, што спынілі ўсе праекты з рэжымам Лукашэнкі, але будуць працягваць падтрымліваць рэпрэсаваныя бізнесы, якія пераехалі ў краіны ЕС

    20 студзеня, 2023

    На палях Давоскага форуму Святлана Ціханоўская правяла асобныя сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскага Інвестыцыйнага банка Вернэрам Хоерам і прэзідэнткай Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Адыль Рэно-Басо

    Бакі абмяркоўвалі актуальную эканамічную сітуацыю ў Беларусі і магчымасці выхаду краіны з рэцэсіі. Без сістэмных палітычных і эканамічных рэформаў гэта абсалютна немагчыма. Ціханоўская распавяла, што яе эканамічная каманда ўжо працуе над праектамі рэформаў, і запрасіла банкі падтрымаць экспертамі і экспертызай у падрыхтоўцы дакументаў.

    Кіраўнікі банкаў запэўнілі Святлану Ціханоўскую, што спынілі ўсе праекты з рэжымам Лукашэнкі, і што яны будуць працягваць падтрымліваць беларусаў, у прыватнасці малыя і сярэднія бізнесы, рэпрэсаваныя рэжымам, што пераехалі ў краіны Еўрасаюза. Ціханоўская адзначыла, што падтрымка беларускіх бізнесаў за мяжой крытычна важная для новай Беларусі, бо гэтыя кампаніі вернуцца ў Беларусь пасля пераменаў. Святлана Ціханоўская прапанавала распрацаваць па Беларусі асобную праграму дапамогі, паколькі магчымасцяў працы ўнутры краіны амаль не засталося. У прыватнасці абмяркоўвалі ўдзел ЕІБ і ЕБРР у запуску супольных з Еўракамісіяй праектаў па падтрымцы рэлакаванага беларускага бізнесу.

    Святлана Ціханоўская запрасіла ЕІБ і ЕБРР вярнуцца ў Беларусь пасля дэмакратычных пераменаў.


    На фота: Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Еўрапейскага Інвестыцыйнага банка Вернэр Хоер

    На фота: Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Адыль Рэно-Басо
    Апошнія навіны