• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская звязалася з міністрам замежных спраў Чэхіі Янам Ліпаўскім і заклікала спрасціць візавыя працэдуры для беларусаў

    08 сакавіка, 2022

    Ціханоўская падзякавала Чэхіі за падтрымку, якую краіна аказвае Беларусі з 2020-га, за тое, што Чэхія прыняла параненых, а таксама рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў. Разам з тым яна адзначыла, што атрымлівае мноства запытаў, што Чэхія адмаўляе беларусам у візах, у тым ліку журналістам і актывістам. Ціханоўская заклікала Ліпаўскага падтрымаць стратэгію супраць дыскрымінацыі беларусаў. «Вельмі важна падзяляць рэжым Лукашэнкі і беларускі народ, які яму супрацьстаіць», – падкрэсліла Ціханоўская.

    З ліпеня Чэхія будзе старшынстваваць у Еўрапейскім Саюзе. Ціханоўская папрасіла Чэхію падтрымліваць Беларусь і Украіну ў прыярытэтах замежнай палітыкі ЕС і працытавала Вацлава Гавэла, які заўсёды адзначаў важнасць Беларусі для Еўропы.

    Таксама яны абмеркавалі пытанне пра адкрыццё прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Чэхіі. Яшчэ летась з такой ініцыятывай выступіў прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан.

    Апошнія навіны