• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам

    03 жніўня, 2021

    Падчас працоўнага візіту ў Лондане Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі Дамінікам Раабам.

    На сустрэчы абмеркавалі:

    Сітуацыю з палітвязнямі, інцыдэнт з Ціманоўскай, смерць актывіста Шышова ва Украіне.

    Падтрымку НДА, якія былі вымушаныя рэлакавацца, запуск беларускай службы BBC або павелічэнне колькасці кантэнту пра Беларусь на ВВС.

    – Неабходнасць закрыць шчыліны ў санкцыях.

    – Спосабы падняць беларускае пытанне ў міжнародных арганізацыях, уключаючы G7 і G20, правесці асобныя пасяджэнні Рады бяспекі ААН па формуле Арыі на тэму Беларусі.

    – Правядзенне канферэнцыі на высокім узроўні, якая магла б стаць пачаткам вырашэння беларускага крызісу.

    – Неабходнасць узаемадзеяння Вялікабрытаніі з краінамі ЕС, ЗША, Канадай і Украінай у ціску на рэжым.

    Ціханоўская: «27 гадоў беларуская дыпламатыя была замарожаная, але цяпер мы абнаўляем разбураныя сувязі. Я ўпэўненая, нашая сустрэча – гэта толькі пачатак сумеснай працы Беларусі і Вялікабрытаніі».

    Апошнія навіны