• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за 3-16 студзеня

    16 студзеня, 2022

    – Пасля запыту Ціханоўскай Google выдаліў рэкламу з допытамі палітвязняў у КДБ. Віцэ-прэзідэнт кампаніі Google Каран Бхаціа таксама прапанаваў арганізаваць сустрэчу паміж камандай Офіса Ціханоўскай і камандай Google, каб абмеркаваць, як прадухіляць падобныя сітуацыі ў будучыні.

    – Валанцёры Офіса Ціханоўскай пачалі распаўсюджваць налепкі і ўлёткі ў падтрымку стратэгіі дэмакратычных сілаў на «рэферэндуме». Вы таксама можаце спампаваць налепкі і ўлёткі па спасылцы, раздрукаваць іх і распаўсюдзіць. Не забывайцеся пра бяспеку: надзявайце непрыкметную вопратку, расклейвайце налепкі толькі ў аднаразовых пальчатках, не паказвайце свой твар на камеры відэаназірання. Стаць валанцёрам вы можаце па спасылцы.

    – Офіс Ціханоўскай правёў тэлефанаванне з прадстаўнікамі дваровых супольнасцяў. Абмеркавалі адзіную стратэгію дэмсілаў на «рэферэндуме» і як яе данесці да максімальна магчымай колькасці беларусаў. Кожны можа распаўсюджваць інфармацыю – тыя, хто пакінуў краіну, у анлайне, а хто застаўся ў Беларусі – афлайн праз улёткі, налепкі, гутаркі з роднымі і блізкімі.

    – Спецпрадстаўнік Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык прадставіў Канцэпцыю новага выбарчага кодэкса. Гэтая канцэпцыя прапануе абараніць Выбарчы кодэкс ад прыватных зменаў, стварыць аўтаномію выбарчых органаў і камісій ад канкурэнтаў на выбарах, забяспечыць справядлівую барацьбу на выбарах і магчымасці для свабоднай канкурэнцыі. Прачытаць і даць свае каментары вы можаце на сайце.

    – Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Яны абмеркавалі транзіт праз балтыйскія краіны і падтрымку рэлакантаў, незалежных медыяў, арганізацый і бізнесаў, якія пераехалі і працягваюць працу ў Літве. Пасля сустрэчы Літва аб'явіла пра скасаванне кантракта Літоўскай чыгункі з «Беларуськаліем» з 1 лютага.

    – Святлана Ціханоўская і лідары дэмакратычных сілаў выпусцілі сумесную заяву аб недапушчальнасці накіравання беларускіх вайскоўцаў у аперацыі за мяжой: «Задача беларускіх войскаў – абарона суверэнітэту і гарантаванне бяспекі Беларусі, а не вырашэнне палітычных канфліктаў. Мы не дапускаем прыняцця падобных рашэнняў ад імя чалавека, пазбаўленага легітымнасці па выніках выбараў 2020 года, які сілай захапіў і ўтрымлівае ўладу ў Беларусі».

    – Кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі расказаў пра эканамічны план дапамогі ЕС для дэмакратычнай Беларусі і адказаў на пытанні, калі будуць выдзеленыя 3 млрд еўра, на што яны пойдуць і ці будзе штосьці павінна Беларусь наўзамен.

    – Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька ў прамым эфіры «Маланка LIVE» адказаў на самыя вострыя пытанні пра праект народнай Канстытуцыі.

    – Былы амбасадар Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост заявіў Анатолю Лябедзьку: «Прапанова рэжыму аб гандлі палітвязнямі нават не будзе разглядацца». Каб выказаць сваю нязгоду з рэжымам, далучайцеся да адзінай стратэгіі дэмсілаў па «рэферэндуме»: прыходзьце ў дзень галасавання на выбарчыя ўчасткі, рабіце бюлетэнь нядзейсным, паставіўшы крыжыкі насупраць усіх прапанаваных варыянтаў. Распаўсюджвайце сумленную інфармацыю: гэта не адзіны, але вельмі важны крок да зменаў.

    Апошнія навіны