• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Транзіт праз балтыйскія краіны і пытанне рэлакантаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам

    12 студзеня, 2022

    Ціханоўская і Наўседа на сустрэчы:

    – дамовіліся працягнуць каардынацыю дзеянняў у пытанні ціску на рэжым. Яны пагадзіліся, што важна закрыць шчыліны ў санкцыях і знайсці спосаб спыніць транзіт санкцыйных прадуктаў праз балтыйскія краіны. Цяпер ЕС распрацоўвае 6-ты пакет санкцый;

    – абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да года Францыска Скарыны – у 2022 годзе адзначаецца 500 год з пачатку першадрукавання ў ВКЛ. Ціханоўская таксама прапанавала арганізаваць у Вільні мерапрыемствы да Дня волі 25 сакавіка. Ціханоўская плануе далучыцца да богаслужэння ў гонар Скарыны і пачатку кнігадрукавання, якое пройдзе 20 студзеня ў гарадах Беларусі, Літвы, Чэхіі і Польшчы.

    Сустрэча прайшла ў прэзідэнцкім палацы ў Вільні. Ціханоўская падзякавала Наўседу і ўраду Літвы за падтрымку беларускіх рэлакантаў, незалежных медыяў, арганізацый і бізнесаў, якія пераехалі і працягваюць працу ў Літве. Беларуская лідарка таксама адзначыла дапамогу Літвы ў пытаннях бяспекі актывістаў і журналістаў, якія выехалі з Беларусі.

    Апошнія навіны