• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Сумесная заява Офіса Ціханоўскай, КР і НАК пра недапушчальнасць накіравання беларускіх вайскоўцаў у аперацыі за мяжой

    06 студзеня, 2022

    Падзеі ў Казахстане з'яўляюцца ўнутраным палітычным канфліктам. Няма фактаў, якія пацвярджаюць, што крызіс выкліканы знешняй агрэсіяй або звязаны са знешнімі тэрарыстычнымі пагрозамі.

    Вулічны пратэст – гэта адзін з нямногіх даступных пры аўтарытарных рэжымах спосабаў выказвання грамадзянскай волі. Мы разумеем імкненне супрацьстаяць дыктатуры і паважаем права казахстанцаў вызначаць лёс сваёй краіны.

    Дагавор аб калектыўнай бяспецы ствараўся для адбіцця знешняй агрэсіі, а не вырашэння ўнутраных палітычных праблем краін-удзельніц. Адпраўка войскаў, а таксама аказанне любой іншай ваеннай дапамогі дзейнаму ўраду Казахстана стварае небяспечны прэцэдэнт замежнага ўзброенага ўмяшання ва ўнутраныя палітычныя канфлікты.

    У сувязі з гэтым мы заяўляем: увод войскаў можа на шмат гадоў ускладніць сяброўскія адносіны паміж беларускім і казахскім народамі. Ваеннае ўмяшанне ва ўнутраны канфлікт у Казахстане супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі, можа прывесці да значных чалавечых і матэрыяльных страт і ўрону міжнароднай рэпутацыі нашай краіны.

    Мы не прымаем прымяненне беларускіх войскаў для вырашэння палітычных канфліктаў як у Беларусі, так і за межамі краіны. Іх задача – абарона суверэнітэту і забеспячэнне бяспекі Беларусі.

    Мы не прымаем прыняцці падобных рашэнняў ад імя чалавека, пазбаўленага легітымнасці па выніках выбараў 2020 года, які сілай захапіў і ўтрымлівае ўладу ў Беларусі.

    Мы выказваем упэўненасць, што цяперашні крызіс можа быць вырашаны народам Казахстана самастойна праз шырокі ўнутраны дыялог і дэмакратычныя працэдуры. Замежнае ваеннае ўмяшанне ва ўнутраны палітычны канфлікт будзе мець негатыўныя наступствы як для суверэнітэту Казахстана, так і для бяспекі ўсяго рэгіёна.

    Апошнія навіны