• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Пасля запыту Ціханоўскай, Google выдаліў рэкламу з допытамі палітвязняў у КДБ

    03 студзеня, 2022

    21 снежня па прапанове шэрагу сяброў Каардынацыйнай Рады, а таксама сем'яў палітвязняў Святлана Ціханоўская накіравала ліст выканаўчаму дырэктару Google з просьбай звярнуць увагу на сістэматычнае злоўжыванне рэжымам і сілавымі структурамі сервісам YouTube. Яна прывяла прыклад больш за 40 рэкламных аб'яў, у якіх можна бачыць допыт палітвязняў і прызнанні на камеру, у т.л. Мікалая Брэдзелева, Аляксандра Багданава і іншых.

    Святлана Ціханоўская ў сваім лісце звярнула ўвагу, што прымусовыя паказанні і прызнанні ў адпаведнасці з Канвенцыяй ААН супраць катаванняў кваліфікуюцца як катаванне. Яна заклікала прыняць меры для таго, каб спыніць дэманстрацыю такіх ролікаў.

    Ціханоўскай адказаў віцэ-прэзідэнт кампаніі Google Каран Бхатыя. Ён паведаміў, што ўсе названыя рэкламныя аб'явы былі выдаленыя, а акаўнты, якія іх размяшчалі, не змогуць надалей размяшчаць прапагандысцкую рэкламу: «Мы выдалілі рэкламныя ролікі, якія вы адзначылі, за парушэнне нашых правілаў. Мы абмежавалі гэтыя рэкламныя акаўнты ад паказу якіх-небудзь дадатковых аб'яў, і будзем укараняць аўтаматызаваныя правілы для папераджальнай маркіроўкі любых створаных новых аб'яў і ўключэння ў іх парушаючых мэтавыя старонкі і/або парушаючых відэа ролікаў, якія мы ўжо бачылі. Гэта азначае, што любыя зноў створаныя аб'явы, якія паказваюць на адны і тыя ж мэтавыя старонкі ці відэа, не будуць з'яўляцца на нашых платформах».

    Таксама віцэ-прэзідэнт Google прапанаваў арганізаваць сустрэчу паміж камандай Офіса Ціханоўскай і камандай Google, каб абмеркаваць, як прадухіляць падобныя сітуацыі ў будучыні.

    Ліст, адпраўлены Святланай Ціханоўскай, выканаўчаму дырэктару Google:

     

    Ліст у адказ Святлане Ціханоўскай ад віцэ-прэзідэнта кампаніі Google Карана Бхатыя:

    Апошнія навіны