• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з генеральным сакратаром Рады Еўропы

    19 красавіка, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з генеральнай сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчыновіч-Бурыч. На тэлефанаванні таксама прысутнічалі дарадца Аляксандр Дабравольскі, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі і спецпрадстаўнік па выбарах Аляксандр Шлык.

    На гэтым тыдні Парламенцкая асамблея Рады Еўропы будзе прымаць дзве рэзалюцыі па Беларусі.

    На тэлефанаванні Святлана Ціханоўская:

    – падкрэсліла, што ўдзел Беларусі ў Радзе Еўропы – прыярытэт для новай Беларусі, бо Беларусь таксама з'яўляецца часткай Еўропы;
    – абмеркавала ініцыятыву па правядзенні перамоў пры міжнародным пасярэдніцтве для вырашэння крызісу ў Беларусі;
    – казала пра рэпрэсіі рэжыму супраць дэмакратычных сіл і абвяшчэнні лідараў тэрарыстамі;
    – заклікала пераглядзець формы ўзаемадзеяння Рады Еўропы з Беларуссю і стварыць магчымасці для ўдзелу дэмакратычных сіл у працы яго органаў.

    Апошнія навіны