• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з актывістамі «Рабочага руху»

    07 кастрычніка, 2021

    Учора, 6 кастрычніка, Святлана Ціханоўская ў Цэнтры беларускай салідарнасці сустрэлася з прадстаўнікамі «Рабочага руху» Дзмітрыем Цітам, Сяргеем Вайцяховічам, Юрыем Рававым.

    На сустрэчы:

    – Дамовіліся пачаць падрыхтоўку для стварэння страйкавага фонду.
    – «Рабочы рух» у найбліжэйшы час запусціць свой YouTube-канал, дзе будзе распавядаць пра працу руху, што такое забастоўка і чаму на гэты раз яна спрацуе. Таксама на канале будуць асвятляць расследаванні самавольства і карупцыі адміністрацыі на дзяржпрадпрыемствах. Сачыць за навінамі «Руху» можна тут.
    – Актывісты назвалі колькасць людзей, неабходных для агульнанацыянальнай забастоўкі – 138 000 чалавек, якія збіраюцца праз чат-бот @stachka_by_bot.

    Кожны чалавек, які працуе ў Беларусі можа далучыцца да «Рабочага руху», дзе збіраюцца не толькі завадчане, але наогул усе, хто працуюць у Беларусі. Працоўныя ведаюць, што страйк – гэта галоўны ненасільны спосаб пакінуць рэжым у мінулым.

    Апошнія навіны