• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская прапанавала Венецыянскай камісіі даць сваё заключэнне па праекце народнай Канстытуцыі

    05 кастрычніка, 2021

    Ціханоўская сустрэлася з Джані Букікіа і распавяла пра праект сапраўднай народнай Канстытуцыі, які цяпер абмяркоўваецца беларусамі і дапрацоўваецца па прапановах. Таксама Ціханоўская распавяла пра падрыхтоўку рэформы выбарчай сістэмы і ўдакладніла, ці можа Венецыянская камісія дапамагчы сваёй экспертызай і даць сваю ацэнку гэтых праектаў.

    Акрамя таго, Ціханоўская распавяла пра апошнія змены ў адміністрацыйным і крымінальным кодэксах Беларусі – напрыклад, законы аб адвакатуры і СМІ. Такія змены прыводзяць да эскалацыі рэпрэсій, пазбаўляюць медыя і адвакатаў прафесіі – і гэта патрабуе ўцягнення Венецыянскай камісіі.

    Венецыянская камісія была створаная ў 1990 годзе пасля падзення Берлінскай сцяны – як інструмент канстытуцыйнага будаўніцтва ў краінах, дзе адбываюцца дэмакратычныя перамены. Камісія займаецца аналізам законаў і законапраектаў краінаў, каб яны маглі абараняць народ і забяспечваць бяспеку правоў людзей.

    Апошнія навіны