Ціханоўская сустрэлася з Джані Букікіа і распавяла пра праект сапраўднай народнай Канстытуцыі, які цяпер абмяркоўваецца беларусамі і дапрацоўваецца па прапановах. Таксама Ціханоўская распавяла пра падрыхтоўку рэформы выбарчай сістэмы і ўдакладніла, ці можа Венецыянская камісія дапамагчы сваёй экспертызай і даць сваю ацэнку гэтых праектаў.
Акрамя таго, Ціханоўская распавяла пра апошнія змены ў адміністрацыйным і крымінальным кодэксах Беларусі – напрыклад, законы аб адвакатуры і СМІ. Такія змены прыводзяць да эскалацыі рэпрэсій, пазбаўляюць медыя і адвакатаў прафесіі – і гэта патрабуе ўцягнення Венецыянскай камісіі.
Венецыянская камісія была створаная ў 1990 годзе пасля падзення Берлінскай сцяны – як інструмент канстытуцыйнага будаўніцтва ў краінах, дзе адбываюцца дэмакратычныя перамены. Камісія займаецца аналізам законаў і законапраектаў краінаў, каб яны маглі абараняць народ і забяспечваць бяспеку правоў людзей.