• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Падтрымка дэмсілаў, КДБ – персоны нон-грата, санкцыі супраць кашалькоў рэжыму. Галоўнае з новай рэзалюцыі Еўрапарламента па Беларусі

    07 кастрычніка, 2021

    Святлана Ціханоўская: «Рэзалюцыя, прынятая сёння дэпутатамі Еўрапарламента, накіраваная на падтрымку беларусаў, якія ўжо больш за год змагаюцца за мірнае вырашэнне палітычнага крызісу. Дэпутаты выказваюць падтрымку будучым рэформам і выступаюць за далейшую працу над планам макраэканамічнай дапамогі для новай Беларусі, які быў распрацаваны ЕС разам з маёй эканамічнай камандай. Мы бачым, што Еўрапарламент выступае за новыя сумленныя выбары ў Беларусі, за спыненне рэпрэсій і аднаўленне законнасці».

    У прынятай рэзалюцыі дэпутаты:

    • заяўляюць пра непрызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі;
    • заклікаюць падтрымаць беларускія дэмакратычныя сілы ў правядзенні сумленных і свабодных выбараў пад наглядам БДІПЧ АБСЕ, пры ўдзеле незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці;
    • асуджаюць палітычна матываваныя судовыя справы і несправядлівыя прысуды палітвязням, у тым ліку – Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку, асуджаюць рэпрэсіі супраць праваабарончага цэнтра «Вясна»;
    • заклікаюць неадкладна падоўжыць абмежавальныя меры супраць рэжыму і ўвесці пяты пакет санкцый, усёабдымна расследаваць злачынствы рэжыму супраць беларусаў;
    • прапануюць увесці абмежавальныя меры ў дачыненні да чорнай металургіі, вытворчасці або апрацоўкі дрэва, хімічнай прамысловасці, а таксама ўсе дзяржаўныя банкі і ключавыя кампаніі, напрыклад, «Беларуськалій» і «Белтэлекам»;
    • заклікаюць аб'явіць супрацоўнікаў КДБ Беларусі персонамі нон-грата на тэрыторыі ЕС;
    • прапануюць інстытутам ЕС даць справаздачу перад Еўрапарламентам па актывах атачэння Лукашэнкі;
    • заклікаюць выпрацаваць агульны ўсебаковы падыход па беларускім пытанні і каардынаваць сваю працу з ЗША, партнёрамі па G7 і іншымі замежнымі партнёрамі, а таксама ўздымаць гэтае пытанне ў міжнародных арганізацыях – АБСЕ, ААН;
    • кажуць пра неабходнасць запрасіць прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі да ўдзелу ў саміце Усходняга партнёрства;
    • заклікаюць дзяржавы-чальцы МВФ каардынаваць дзеянні з міжнароднымі партнёрамі, абмежаваць выдзяленне сродкаў рэжыму ў Беларусі, замарозіць любое супрацоўніцтва з ім;
    • заклікаюць ЕС спрасціць візавыя працэдуры для беларусаў, якія пакінулі Беларусь па палітычных прычынах, або ахвяр гвалту, якія маюць патрэбу ў медыцынскім абслугоўванні.
    Апошнія навіны