• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Візіт у ЗША, Дзень Волі, адукацыя для беларусаў. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 20-25 сакавіка

    26 сакавіка, 2023

    Візіт у ЗША. 22 сакавіка пачаўся візіт Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Якія сустрэчы і мерапрыемствы запланаваныя ў ЗША можна даведацца ў відэа. Ціханоўская выступіла на канферэнцыі Каліноўскага ў Вашынгтоне. Таксама здзейсніла працоўны візіт у Бостан, пра вынікі якога можна даведацца па спасылцы

    Дзень Волі / Дзень міжнароднай салідарнасці. У Дзень Волі, 25 сакавіка, Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам і павіншавала са святам. Што рабіць беларусам і беларускам на Дзень Волі? Каманда Офіса падрыхтавала сайт, дзе можна знайсці прапановы, як адсвяткаваць гэты дзень унутры Беларусі, а таксама па ўсім свеце. 

    Адукацыя для беларусаў. Каманда Офіса па адукацыі і навуцы, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, выпусціла новы выпуск дайджэста «Асвета», дзе сабраныя самыя актуальныя навіны і міжнародныя магчымасці для беларусаў і беларусак.

    Закон Літвы. 21 сакавіка Сейм Літвы ў першым слуханні прыняў закон «Аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны». Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр тлумачыць, што гэта азначае для грамадзянаў Беларусі і што Офіс робіць каб забяспечыць законныя правы беларусаў.

    Даклад ААН па Беларусі. Вярхоўны камісар па правах чалавека ААН прадставіў даклад пра становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года і пасля яе. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала гэты дакумент.

    Маскоўскі механізм. 23 сакавіка пастаянны прадстаўнік Канады пры АБСЕ выступіў з сумеснай заявай ад дэлегацый 38 краінаў аб увядзенні ў дачыненні да Беларусі Маскоўскага механізма. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала гэты дакумент.

    Галасы Беларусі. Журналісты «Радыё Свабода» выпусцілі трэцюю кнігу «Галасы Беларусі», дзе сабралі думкі беларускіх палітзняволеных, удзельнікаў пратэстаў, беларусаў. Да прэзентацыі кнігі Святлана Ціханоўская агучыла адну з жахлівых гісторый беларускага супраціву.

    Валанцёры Офіса. Валанцёры Офіса правялі сустрэчу з кіраўніком аддзела камунікацыі Каардынацыйнай Рады і дырэктарам Цэнтра новых ідэй Антонам Раднянковым. Гаворка ішла пра нядаўнія рэформы КР, яе працу, а таксама ўзаемадзеянне з беларусамі. 

    Каментар. Святлана Ціханоўская пракаментавала сітуацыю з дэфіцытам супрацоўнікаў у Беларусі і «спробы» рэжыму вырашыць гэтую праблему. 

    Медыі. Святлана Ціханоўская дала інтэрв’ю PBS (ЗША), Harvard Gazette (ЗША), MSNBC (ЗША), Wall Street Journal (ЗША), DW (Міжнароднае).

    Экспертная дыскусія. 30 сакавіка адбудзецца вебінар, арганізаваны даследчым цэнтрам Офіса Святланы Ціханоўскай і Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, на тэму «Рэпрэсіі і культурны супраціў: як дапамагаць беларусам змагацца з культурным прыгнётам?» Удзел у вебінары возьмуць Аліна Коўшык, Таццяна Астроўская, Юлія Цімафеева, Сяргей Будкін. Каб прыняць удзел, рэгіструйцеся па спасылцы.  

    Апошнія навіны