• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Візіт у Гарвардскі ўніверсітэт, сустрэча са старшынёй Еўрапарламента, узняцце нацыянальнага беларускага сцяга над ратушай Бостана

    24 сакавіка, 2023

    Працягваецца візіт дэлегацыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў ЗША.

    Cёння ў Гарвардскім універсітэце Святлана Ціханоўская прачытае лекцыю і прыме ўдзел у дыскусіі са старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метцолай, з якой пасля запланавана асобная сустрэча.

    На сустрэчы з кіраўніцтвам Гарвардскага ўніверсітэта Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык плануюць узняць тэму стыпендый для беларускіх студэнтаў і арганізацыі экспертных дыскусій па Беларусі ў акадэмічным асяродку.

    25 сакавіка кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета наведаюць Бостан, каб паўдзельнічаць ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця бела-чырвона-белага сцяга над гарадской ратушай, у мітынгу да Дня волі і сустрэчы з беларускай дыяспарай.

    Апошнія навіны