Офіс Святланы Ціханоўскай запрашае актывістаў, валанцёраў і ўсіх, хто гатовы дапамагаць, аб'яднаць намаганні для дасягнення нашых з вамі агульных мэтаў: спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і правесці новыя прэзідэнцкія выбары.
Мы ведаем, што дзякуючы ўдзелу многіх з вас пацярпелыя і звольненыя людзі ў Беларусі ўжо атрымліваюць каласальную падтрымку. Што прапануем мы? Разам рэалізоўваць крокі, якія наблізяць нас да перамогі. Вы можаце дапамагчы сваімі ведамі, навыкамі і часам. Для гэтага дастаткова запоўніць анкету (доступ да дадзеных будзе толькі ў супрацоўнікаў Офіса) — і мы звяжамся з вамі. Давайце дапамагаць адзін аднаму, бо салідарнасць — наша галоўная суперсіла!
Усе пытанні можна дасылаць на volunteers@tsikhanouskaya.org.
Загрузка…Вверх