• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Тыранам ніколі не ўдасца знішчыць гераічны паўстанцкі дух – ён і сёння жыве ў мільёнах беларусаў»

    21 студзеня, 2024

    Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і амбасадарам Украіны ў Літве Пятром Бештам ушанавалі памяць герояў, што бралі ўдзел у паўстанні 1863–1864. Мемарыяльныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да чарговай гадавіны рэвалюцыйных падзеяў, адбыліся ў Вільні. Спачатку ў Кафедральным саборы зладзілі святую Імшу, а пасля ўрачыстая цырымонія прайшла на могілках Росы, дзе пахаваныя выбітныя дзеячы вызваленчага руху – Кастусь Каліноўскі і Зыгмунт Серакоўскі.

    Падчас цырымоніі беларуская лідарка выступіла з прамовай, якую прысвяціла нязломнасці духу беларускага народа і еднасці людзей у змаганні з тыраніяй.

    «Тыраны могуць знішчыць помнікі, перапісаць падручнікі, закатаваць людзей у турмах, але ім ніколі не ўдасца знішчыць гераічны паўстанцкі дух. Гэты дух сёння жыве ў мільёнах беларусаў. У тых, хто выходзіў на вуліцы ў 2020-м. У нашых бясстрашных ваярах, якія абараняюць Украіну. У нашых нязломных палітвязнях, якія праходзяць праз здзекі ў лукашэнкаўскіх турмах. Ён жыве ў нашых партызанах. У сумленных выкладчыках і музыках. Мастаках і актывістах.

    Гэты дух жыве ва ўсіх нашых свабодалюбівых народах. І наш абавязак – давесці да канца справу, распачатую паўстанцамі. Я веру, што гэтым разам у нас усё атрымаецца. Тыранія пацярпіць паразу», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны