• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Еўрапейскі выбар для Беларусі, ціск на рэжым: Ціханоўская, Латушка і Кавалеўскі правялі перамовы з міністрам па еўрапейскіх справах Польшчы

    08 студзеня, 2024

    Беларуская лідарка разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерам Кавалеўскім і Паўлам Латушкам сустрэліся з міністрам па еўрапейскіх справах Польшчы Адамам Шлапкам.

    На сустрэчы абмеркавалі супрацоўніцтва ў рамках старшынства Польшчы ў Еўрапейскім Саюзе, якое пачынаецца ў пачатку наступнага года, але падрыхтоўка пачалася ўжо зараз. Ціханоўская папрасіла міністра падтрымаць Еўрапейскі выбар для беларусаў і зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў у гэтым пытанні.

    Бакі абмеркавалі стратэгію Еўрапейскага Саюза па Беларусі, якая б уключала ў сябе чатыры напрамкі:

    1. падтрымка беларусаў;
    2. ціск на рэжым;
    3. прыцягненне вінаватых да адказнасці;
    4. візія будучыні, а менавіта еўрапейская перспектыва для Беларусі.

    Ціханоўская адзначыла, што важна пазбягаць практыкі вольнага крэсла, калі на міжнародных мерапрыемствах Беларусь не прадстаўляе ніхто. Яна падкрэсліла: важна, каб голас беларусаў быў чутны, каб дэмакратычныя сілы маглі прадстаўляць Беларусь у еўрапейскіх структурах і на мерапрыемствах.

    Прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета ўзнімалі пытанні санкцыйнага ціску на рэжым, інструментаў прыцягнення вінаватых да адказнасці і падтрымкі ініцыятыў грамадзянскай супольнасці ў Польшчы.

    Апошнія навіны