• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Спрашчэнне легалізацыі, дапамога палітвязням: Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Фінляндыі 

    11 студзеня, 2024

    Беларуская лідарка падзякавала прэм’ер-міністру Анці Петэры Орпа за шматгадовую падтрымку Беларусі з боку Фінляндыі – у тым ліку за падтрымку адукацыйных і культурных праектаў, а таксама за арганізацыю стыпендыяў для беларускіх праваабаронцаў. 

    Палітыкі абмеркавалі магчымасць дапамогі Фінляндыі ў арганізацыі праграмаў рэабілітацыі для былых палітзняволеных і іх сем’яў, прыцягненне рэжыму да адказнасці на міжнародным узроўні. 

    Ціханоўская заклікала прэм’ер-міністра знайсці варыянты спрашчэння працэдураў легалізацыі беларусаў у Фінляндыі, у тым ліку атрымання палітычнага прытулку – і зменшыць колькасць адмоваў у яго прадастаўленні. 

    «У фінаў беларусы могуць навучыцца таму, як развіваць вольнае грамадства. Менавіта таму кааперацыя паміж нашымі грамадзянскімі супольнасцямі мае важнае значэнне – як гэта было, напрыклад, на вэбінары «Аб супрацы фінскіх і беларускіх НДА», – адзначыла Святлана Ціханоўская.  

    Апошнія навіны