• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм’ер-міністаркай Латвіі Эвікай Сіліняй

    27 лістапада, 2023

    Сёння беларуская лідарка прыбыла з працоўным візітам у Рыгу, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Латвіі Эвікай Сіліняй. Гэта ўжо другая іх сустрэча, першая прайшла ў кастрычніку ў Гранадзе. 

    Святлана Ціханоўская падзякавала прэм’ерцы за рашэнне не ўводзіць абмежаванні на аўтамабілі з беларускімі нумарамі ў Латвіі. «Гэта рашэнне – важны знак усім нам, які паказвае, што Латвія адрознівае беларусаў і рэжым, а таксама падзяляе Беларусь і Расію. Мы цэнім вашае рашэнне», – адзначыла беларуская лідарка. Эвіка Сіліня, у сваю чаргу, запэўніла, што Латвія працягне падтрымліваць дэмакратычную Беларусь. 

    На сустрэчы ўздымаўся шэраг юрыдычных пытанняў: выдача пашпартоў замежніка, відаў на жыхарства і выдачы візаў, у прыватнасці – гуманітарных. Прэм’ерка паведаміла, што Латвія працягвае выдаваць візы беларусам у віцебскім кансулаце.

    Асобна палітыкі абмеркавалі сітуацыю, што склалася на мяжы і яе магчымае закрыццё. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што нельга, каб беларусы трапілі ў ізаляцыю праз бяздумную палітыку рэжыму Лукашэнкі. Яна адзначыла важнасць захавання пасажырскага руху паміж краінамі.

    Таксама ўздымаліся пытанні падтрымкі медыя і грамадзянскай супольнасці. Гаварылі пра супрацоўніцтва паміж латвійскімі і беларускамі НДА і запуск беларускамоўнай праграмы тэлебачання ці радыё для шматлікіх беларусаў Латвіі.

    Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская падзякавала за падтрымку беларускіх журналістаў праз Baltic Center for Media Excellence, а таксама заклікала паспрыяць прыцягненню рэжыму Лукашэнкі да адказнасці і падтрымаць працу беларускіх праваабаронцаў у межах Міжнароднай платформы збору доказаў злачынстваў рэжыму (IAPB).

    Апошнія навіны