Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у мітынгу беларусаў каля Брандэнбурскай брамы. Разам з ёй удзельнічалі прадстаўнікі арганізацыі «Разам», Народных амбасадаў Беларусі, арганізацыі Libereco, якая займаецца падтрымкай беларускіх палітвязняў.
Падчас свайго выступу Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў быць больш актыўнымі ў працы з палітыкамі і медыямі. Падымаць пытанне Беларусі на ўсіх узроўнях: сустрэчах, мітынгах і канферэнцыях. Таксама лідарка распавяла пра тое, як прайшлі сустрэчы ў Берліне і адказала на пытанні беларусаў.